Працягваюцца допыты па „справе прафсаюзаў”
Крымінальная справа супраць лідара прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка чарговы раз працягнута. Следчы камітэт спадзяецца “нарыць” кампраментуючы матэрыял пра сябраў прафсаюза, якіх выклікаюць на допыты па ўсёй краіне, у тым ліку і па Берасцейшчыне. Фармальная нагода – крымінальная справа супраць Генадзя Фядыніча і бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка.
Але кіраўнік Берасцейскага абласнога аддзялення прафсаюза Зінаіда Міхнюк упэўнена, што гэта помста за дапамогу грамадзянам у абароне іх правоў. Гэта палітычны заказ, кажа Зінаіда Міхнюк:
– Мы – незалежны прафсаюз. І мы чым можам дапамагаем людзям. Я не гавару, што мы можам горы звярнуць, але ж у параўнанні з прафсаюзамі, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў, мы дапамагаем па працоўных пытаннях. А гэта зараз для людзей вельмі патрэбна і важна.
Паводле Зінаіды Міхнюк, сябры прафсаюза накіравалі калектыўны зварот у Генеральную пракуратуру з патрабаваннем закрыць справу і спыніць ціск і пераслед сябраў і кіраўніцтва прафсаюза.
Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.