Працягваюцца правакацыі супраць незалежных назіральнікаў



Працягваюцца парвакацыі супраць незалежных назіральнікаў ад кампаніі “Права Выбару”. У сто семдзясят восьмай школе ў Менску два дні запар невядомы піша скаргі на назіральнікаў. Ён прадстаўляецца то выбарцам, то назіральнікам, пасля чаго аблівае сябе гарбатай і скардзіцца на дзеянні назіральніка. “Аналагічная правакацыя, але з мабільным тэлефонам адбылася ў той самай школе, але з іншым назіральнікам,” – гаворыць назіральнік кампаніі “Права выбару” Зміцер Кавалгін:

– Чалавек з ліку праўладных назіральнікаў імкнуўся завесці са мной размову, прапаноўваў пазнаёміцца. А пасля сам скінуў свой тэлефон са стала і сказаў, што гэта я яго зламаў. Напісаў скаргу. Але на месцы не аказалася старшыні камісіі.

“З-за гэтага рашэнне па выдаленні яшчэ аднаго назіральніка адклалі,” – дадае Зміцер Кавалгін. Цяпер “Права Выбару” складае скаргі на рашэнні мясцовай выбарчай камісіі. Якая, у сваю чаргу, адмаўляецца назваць дадзеныя правакатара. Кампанія па назіранні накіравала ў школу новых назіральнікаў.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя