Працягваюцца суды над абаронцамі незалежнасці Беларусі
Па ўсёй Беларусі працягваюцца суды за акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй, паведамляе spring96. Суд Менскага раёна разгледзеў справу сябра Партыі БНФ Іллі Дабратвора. Яго аштрафавалі на 10 базавых велічынь ( 270 рублёў). Актывіста вінавацілі ва ўдзеле ў акцыі за незалежнасць Беларусі, што прайшла ў Менску 20 студзеня. У суд Партызанскага раёну Менска выкліканы старшыня руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Гэта паўторны разгляд справы за акцыю ў Менску 20 снежня. Суддзя – Анатоль Барысёнак. Суд перанесены на 4 лютага. У судзе Шклоўскага раёна судзяць старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Падстава — усё тая ж снежаньская акцыя ў Менску. У суд Чыгуначнага раёну Віцебска атрымала пазоў актывістка Наталля Спірыдонава. Яе судзяць за ўдзел у акцыі, якая адбылася ў абласным цэнтры 29 снежня. Суд Столінскага раёну разглядаў справу актывіста Сяргея Неўдаха за ўдзел у менскай акцыі 20 снежня. Яму прысудзілі штраф – 30 базавых велічыняў ( 810 рублёў).
