Працягваюцца суды над удзельнікамі акцый у абарону незалежнасці
Па ўсёй Беларусі сёння працягваюць судзіць удзельнікаў акцый за незалежнасць Беларусі, якія прайшлі летась у снежні.
Суд Маскоўскага раёна Менска аштрафаваў:
Алану Гебрэмарыям 30 базавых велічынь (810 рублёў).
Віктара Кавалькова (айцец Вікенцій) – 40 базавых (1080 рублёў).
Наваполацкі суд аштрафаваў на 10 базавых (270 рублёў) Яўгена Парчынскага, Юрыя Касача і Ігара Валяева. На 30 базавых (810 рублёў) Андрэя Зуева.
Суд над Вячаславам Сіўчыкам перанесены на 31 студзеня.
Адміністрацыйныя працэсы працягнуцца на наступным тыдні, з 27 па 30 студзеня.
На 23 студзеня агульная сума штрафаў, прысуджаных удзельнікам акцый у абарону незалежнасці Беларусі, перавысіла 54 тысячы долараў (114.777,5 рубля), паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Кампанія #BY_help абвясціла збор сродкаў на дапамогу аштрафаваным і арыштаваным удзельнікам акцый за Незалежнасць.