“Права выбару” падсумавала вынікі кампаніі па Гарадзеншчыне
Кампанія “Права выбару” падвяла 19 лістапада канчатковыя вынікі незалежнага назірання па Гарадзеншчыне. За час выбарчага працэсу на амаль 70 выбарчых участках Гарадзеншчыны прысутнічалі назіральнікі ад “Права выбару”. Сустрэча ў Гародні сабрала партыйных каардынатараў ад розных палітычных партый рэгіёна і незалежных назіральнікаў.
Пра тое, якога выніку ўдалося дамагчыся падчас кампаніі, распавядае абласны кардынатар кампаніі Сяргей Трафімчык:
– Узгодненая наша пазіцыя – кампанію мы правялі някепска. Па некаторых параметрах лепей, чым у іншых абласцях, а дзесьці недапрацавалі. Але ёсць перспектывы, ёсць новыя напрацоўкі. Зараз будзем рыхтавацца да парламенцкіх выбараў. Распрацоўваем новыя стратэгіі для кампаніі назірання.
У кампанію «Права Выбару» па Гарадзеншчыне ўваходзілі прадстаўнікі : Беларускага Народнага Фронту (Партыя БНФ), Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД), Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) (БСДП), ПАГА «Руха «За свабоду», грамадзянскай кампаніі «Гавары Праўду!”
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня