“Права выбару” рыхтуе на Гарадзеншчыне больш за 100 назіральнікаў



Больш за 100 назіральнікаў ад “Права выбару” рыхтуюць на Гарадзеншчыне. Кампанія назірання аб’ядноўвае восем палітычных і грамадзянскіх структур і дзейнічае ўжо не першы раз у час выбарчых этапаў у краіне.

На Гарадзеншчыне яе каардынатарам з’яўляецца прадстаўнік хрысціянскіх дэмакратаў Сяргей Верамеенка:

– Па-першае, вельмі многа людзей будзе назіраць. Па-другое, людзі будуць назіраць розных узростаў. Людзі з розных палітычных партый, рухаў, людзі беспартыйныя. Людзі нейтральныя – шараговыя грамадзяне. Мы зараз прыкладаем усе намаганні, каб далучыць як мага больш людзей, таму што, як вядома, уладзе гэтыя выбары, нават не вельмі, а страшна патрэбныя. Ад зыходу гэтых выбараў залежыць еўрапейскі крэдыт.

Назіральнікам ад “Права выбару” можа стаць любы жыхар Гарадзеншчыны. Для гэтага дастаткова зайсці на старонку кампаніі ў інтэрнэце, ці звязацца з Сяргеем Верамеенка праз сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя