«Права выбару» рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў
Кампанія назірання «Права выбару» рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў, збіраючы сябраў па ўсёй краіне. На падрыхтоўку не паўплываюць нават пераносы выбарчай кампаніі на цэлы месяц, – кажа сукаардынатар кампаніі назірання Алесь Сілкоў. Па яго словах, галоўнае зараз – арганізаваць штабы назірання.
– Мы ўжо зараз складаем спісы нашых назіральнікаў, сустракаемся з нашымі сябрамі ў рэгіёнах. Мы чамусьці былі ўпэўненыя, што выбары пройдуць не 15 лістапада. І ў нас быў так званы варыянт “Б”.
“Права выбару” мае досвед назірання за галасаваннем на мясцовых выбарах 2014 году. Яна адкрытая для ўдзелу іншых партый, арганізацый і ініцыятыў, таму як на нацыянальным, так і на рэгіянальных узроўнях прадстаўніцтва кампаніі будзе больш шырокім. Кампанія назірання-2015 будзе падаваць інфармацыю штабам усіх дэмакратычных кандыдатаў і не стане падтрымліваць кагосці асобна з іх, паведамляе «Права выбару».
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота v-online.info