«Права выбару» змагаецца за правы выбарцаў
У менскім офісе руху “За Свабоду” адбылася прэсавая канферэнцыя кампаніі назірання «Права выбару-2018». Яна была прысвечаная падвядзенню вынікаў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах. А таксама фармаванню участковых выбарчых камісій. У ёй бралі ўдзел каардынатар кампаніі Алесь Сілкоў, метадыст-аналітык Леў Марголін, лідар Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і лідар руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.
Яны падвялі вынікі першага этапу кампаніі. Віталь Рымашэўскі прывёў пры канцы словы Ярмошынай – «калі мы прымем прапановы апазіцыі праводзіць выбары ў адзін дзень, назаўтра можам прачнуцца ў іншай Беларусі!»
Галоўнай мэтай кампаніі «Права выбару-2018» з’яўляецца актыўнае назіранне, накіраванае не толькі на фіксацыі выяўленых парушэнняў, але і актыўнае супрацьдзеянне ім. Плануецца, што па краіне будзе задзейнічана каля тысячы назіральнікаў.
Больш падрабязна – у далучаным файле:
Віталь Сямашка Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара