„Права выбару” звяртаецца ў Камітэт дзяржаўнага кантролю са скаргай на ЦВК



Прадстаўнікі грамадскай кампаніі „Права выбару” звярнуліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю са скаргай на Цэнтральную выбарчую камісію.

Па словах кіраўніка „Права Выбару”, адказнага сакратара аргкамітэту па стварэнню партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Дзяніса Садоўскага, яшчэ 7 красавіка ў ЦВК былі накіраваныя прапановы аб зменах у выбарчым заканадаўстве. Пісьмовага адказу няма ўжо амаль 2 месяцы:

Мы накіравалі прапановы па зменах выбарчага заканадаўства, якія падпісалі ўсе кіраўнікі арганізацый – іх 8, якія ўваходзяць у кампанію “Права выбару”. Прапановы былі накіраваныя ў Цэнтрвыбаркам. Таму мы вымушаныя пісаць у Камітэт Дзяжканролю з просьбай пачаць адміністрацыйную справу супраць ЦВК, а канкрэтна Лідзіі Ярмошынай па прадмеце парушэння заканадаўства і адсутнасці адказу па калектыўным звароце грамадзянаў у дзяржаўны орган.

„Калі нават такія простыя рэчы, як выкананне закону „Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”, Цэнтрвыбаркам на чале з яго кіраўніцай Лідзіяй Ярмошынай не выконвае, то ці можна чакаць тады ад Цэнтрвыбаркама выканання выбарчага заканадаўства? Пытанне рытарычнае”, – кажа Дзяніс Садоўскі.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя