Праваабарончы цэнтр „Вясна” прааналізаваў фармаванне ўчастковых камісій
Праваабарончы цэнтр „Вясна” падаў аналітычную справаздачу аб назіранні за фармаваннем участковых выбарчых камісій.
У прыватнасьці, пры фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій быў відавочны дыскрымінацыйны падыход выканкамаў да прадстаўнікоў апазіцыйных партый: з 545 вылучаных у склад камісій увайшлі толькі 6 чалавек (1,1 % ад вылучаных), у той час як туды ж увайшлі 96,7 % ад вылучаных праўрадавымі партыямі чалавек; ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключаны амаль усе прадстаўнікі, вылучаныя пяццю праўладнымі арганізацыямі – БРСМ, “Белая Русь”, Саюз жанчын, Саюз ветэранаў, Беларускі фонд міру і прафсаюзаў ФПБ (амаль 97% ад вылучаных); агульная колькасць прадстаўнікоў апазіцыйных партый ва ўчастковых выбарчых камісіях склала 6 чалавек, што ў пяць разоў меней чым на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах 2015 г.
Беларускае Радыё Рацыя
