Праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек



Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прынялі супольную заяву, у якой прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек.

„Мы ацэньваем пераслед Арцёма Міцука, Аляксандра Драздова, Рыгора Гунько, Давіда Збаранскага, Марка Антонава, Ігара Рудчыка і Уладзіслава Зяневіча, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК („Масавыя беспарадкі”) і па ч. 1 арт. 342 КК („Групавыя дзенянні, груба парушаючыя грамадскі парадак”), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі”, – гаворыцца ў заяве.

Цяпер у Беларусі налічваецца 167 палітзняволеных.

Беларускае Радыё Рацыя