Праваабарончыя арганізацыі прызналі 12 новых палітвязняў
Праваабарончыя арганізацыі прызналі 12 новых палітвязняў, сярод іх чальцы «Вясны» і грамадскія актывісты, гэта:
Алесь Бяляцкі, кіраўнік «Вясны»
Уладзімір Лабковіч, юрыст «Вясны»
Валянцін Стэфановіч, сябра Рады «Вясны»
Сяргей Сыс, праваабаронца «Вясны» і журналіст
Алена Лапцёнак, праваабаронца «Вясны»
Андрэй Палуда, праваабаронца «Вясны»
Віктар Сазонаў, праваабаронца «Вясны»
Марына Статкевіч, былая сябра «Вясны»
Яўгенія Бабаева, праваабаронца
Ніна Лабковіч, дырэктарка аб’яднання інвестараў Angels Band
Мікола Шарах, кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюзу з Полацку
Сяргей Мацкевіч, Цэнтр «Супольнасць»
“Відавочна, што матывам іх пераследу ёсць праваабарончая і грамадская дзейнасць: прасоўванне міжнародных стандартаў правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, дзеянні ў абарону права на жыццё, свабоду слова, мірных сходаў і асацыяцыі, права на справядлівы суд і свабоду ад катаванняў”, — гаворыцца ў супольнай заяве беларускіх праваабаронцаў.
Агулам у Беларусі па стане на 15 ліпеня палітвязнямі прызнаныя 566 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя