Ці правераць словы Лукашэнкі на прадмет варожасці?



Праверыць выказванні Аляксандра Лукашэнкі на прадмет распальвання міжнацыянальнай варожасці – з такой просьбай звярнулася ў Генеральную пракуратуру Беларусі сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Таццяна Равяка.

Падчас свайго штогадовага паслання кіраўнік Беларусі звяртаючыся да старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры, сказаў наступнае: „Я вас прасіў год таму ўзяць усіх яўрэяў пад кантроль у Беларусі”.

IMG_0643

Паводле мяне падобныя выказванні могуць спрычыніць распальванне міжнацыянальнай варожасці ў Беларусі, кажа Таццяна Равяка:

Я лічу што такія выказванні не толькі кіраўніка дзяржавы, але любога чалавека недапушчальныя. Тым больш, ведаючы, што наша краіна і ўся Еўропа перажылі Халакост. Зараз мы рыхтуемся да ўсіх святаў пераможных. І мы гаворым, што ў нас ёсць нейкая група, якая знаходзіцца пад нейкім асобным кантролем невядома якого дзяржаўнага органа, з невядома якімі мэтамі.

„Нават калі на гэты зварот не будзе рэакцыі, для важна паказаць, што падобныя выказванні не павінны мець месца ў цывілізаваным грамадстве”, – адзначыла нашаму радыё праваабронца Таццяна Равяка.

 Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя