Праваабаронца: Пратэсны настрой магчыма народзіць грамадскі рух



“Шматтысячныя мітынгі ў падтрымку Святланы Ціханоўскай сталі магчымымі, бо яна дала надзею на сумленныя выбары і станоўчыя перамены”, – мяркуе сябра “Руху “За Свабоду” з Пінску, праваабаронца Алесь Рамановіч.

Грамадскі дзеяч не выключае таго, што пасля 9-га жніўня пратэсны электарат можа ўтварыць шырокі грамадскі рух:

– Гэта не палітычная сіла, у тым сэнсе, якая яна была раней. Гэта проста пратэсны электарат. Гэта нейкая бура такая, ураган, які магчыма знясе ўладу. Але што будзе далей, мы не ведаем. Магчыма штосьці створаць, можа грамадскі рух. Гэта хутчэй за ўсё. А не палітычную партыю.

Алесь Рамановіч дадае, што ўлады толькі напружваюць сітуацыю, калі зрываюць мітынгі ў падтрымку Ціханоўскай, як гэта ўжо было на тыдні ў Драгічыне, Століне, Івацэвічах, а сёння, 6 жніўня, зрываюць мітынг у Менску ў парку Дружбы народаў.

Беларускае Радыё Рацыя