Праваабаронца: Тэма смяротнага пакарання тычыцца кожнага



Праваабаронцы “Вясны” цягам многіх гадоў упарта змагаюцца за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Яны аказваюць юрыдычную дапамогу асуджаным да смяротнага пакарання і іх радні. Імкнуцца давесці да кіраўніцтва Беларусі і народу, што смяротнае пакаранне не спрыяе змяншэнню жорсткіх злачынстваў у параўнанні з тымі краінамі, дзе яно адменена.

Са смяротным пакараннем, якое лічыцца варварствам у 21 веку, Беларусь ніколі не прыйдзе да еўрапейскіх каштоўнасцяў, кажа каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Праваабарончага цэнтра “Вясна” Андрэй Палуда:

– Пытанне і праблематыка смяротнага пакарання датычнае не толькі непасрэдна чалавека, які з’яўляецца, напрыклад, забойцам ці злачынцам, прызнаным судом. Але гэта тычыцца амаль што кожнага чалавека ў нашай краіне, гэта датычна членаў сям’і гэтага чалавека. Гэта датычна людзей, якія з’яўляюцца выканаўцамі. Псіхіка людзей, якія расстрэльваюць асуджаных, вельмі моцна разбураецца.

Паводле Андрэя Палуды, псіхіка разбураецца ў суддзяў і пракурораў, якія абвяшчаюць і патрабуюць смяротнага пакарання, у тых, хто таемна хавае цела расстралянага і павінен насіць у сабе гэтую таямніцу, і наогул усяго грамадства, якое раскручвае спіраль нянавісці. Улічваючы нашы суды, ніхто не дасць гарантыі, што не можа быць судовай памылкі, якую пры смяротным пакаранні нельга выправіць. Таму Беларусь павінна хаця б увесці мараторый на смяротнае пакаранне – першы крок да яго адмены.  

Цалкам матэрыял удалучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя