Праваабаронцы апублікавалі першыя спісы затрыманых 27 верасня
Папярэднія спісы затрыманых падчас сённяшняга маршу публікуе праваабарончы сайт spring96.org.
У спісе на гэтую гадзіну не менш за 40 прозвішчаў.
За гадзіну да пачатку традыцыйнага нядзельнага маршу, які сёння праходзіць пад лозунгам „Народная інаўгурацыя сапраўднага прэзідэнта”, у Менску былі перакрытыя праспект Пераможцаў (ад стэлы „Менск — горад-герой” у бок Палаца Незалежнасці), праспект Пушкіна (ад вуліцы Альшэўскага ў бок праспекта Пераможцаў), а таксама ўезд на вуліцу Арлоўскую з боку плошчы Бангалор.
Таксама ў Менску яшчэ да пачатку акцыі былі закрытыя сем станцый метро „Плошча Леніна”,” Плошча Перамогі”, „Плошча Якуба Коласа”, „Кастрычніцкая”, „Купалаўская”, „Няміга”, „Фрунзенская” і адключаны мабільны інтэрнэт.
Падчас аналагічнай пратэстнай акцыі, 20 верасня, у Беларусі, паводле звестак МУС, былі затрыманыя 442 чалавекі (з іх у Менску — 266).