Праваабаронцы пачынаюць парламенцкую кампанію – 2016



Праваабаронцы выступаюць за свабодныя выбары ў Беларусі і пачынаюць маніторынг. Яны традыцыйна будуць назіраць за ўсімі этапамі выбарчай кампаніі. Будуць задзейнічаныя ўсе механізмы абскарджання парушэнняў.

Гаворыць старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак:

– Галоўны акцэнт кампаніі як раз будзе скіраваны на тое, якім чынам тыя змены, якія ўжо анансаваліся і якія мы можам пабачыць, прааналізаваўшы метадычкі, каторыя Центрвыбаркам падрыхтаваў, – на колькі гэтыя змены палепшаць узровень дэмакратычнасці выбараў, наколькі гэта будзе прагрэсам дзеля выканання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў, параўноўваючы з апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі. Пэўны прагрэс мы адзначаем.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Доўгатэрміновае назіранне будзе ажыццяўляцца паўсотняй асобаў, ад пачатку датэрміновага галасавання будзе задзейнічана яшчэ 400 назіральнікаў. Па выніках будзе зроблена аналітычная справаздача, а таксама выпрацаваны рэкамендацыі па далейшым удасканаленні выбарчага заканадаўства.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя