Праваабаронцы прызналі палітзняволенай грамадзянку Швейцарыі



Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітзняволенай грамадзянку Швейцарыі беларускага паходжання Наталлю Хершэ, асуджаную да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адпаведная заява апублікавана на праваабарончым сайце spring96.org.

Суд Савецкага раёна Менска 7 снежня прызнаў Хершэ вінаватай у супраціўленні супрацоўніку міліцыі. Паводле прысуду, 19 верасня падчас несанкцыянаванай акцыі 51-гадовая Хершэ сарвала балаклаву з 22-гадовага сілавіка. Яна таксама павінна выплаціць супрацоўніку МУС 1.000 рублёў. Жанчына сваю віну не прызнала.

Праваабаронцы мяркуюць, што крымінальны пераслед Хершэ, якая адначасова з’яўляецца грамадзянкай Рэспублікі Беларусь і Швейцарыі, носіць палітычна матываваны характар.

Праваабарончыя арганізацыі патрабуюць неадкладна перагледзець прысуд у дачыненні да Наталлі Хершэ і патрабуюць таксама вызваліць яе з-пад варты. Хершэ стала 160-м палітвязнем у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя