Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 20 чалавек



Яшчэ 20 чалавек прызналі палітзняволенымі беларускія праваабаронцы.

У спісе Максім Ялканаў, Радзівон Медушэўскі, Ігар Лаптановіч (узятыя пад варту і абвінавачаныя паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), Мікіта Дранец, Павел Шпетны, Данііл Чуль, Аляксандр Казлянка, Андрэй Марач, Аляксей Галаўко (узятыя пад варту і абвінавачаныя на падставе ч. 1 арт. 342 і арт. 285 КК), Іван Соўпель, Андрэй Хвескавец, Аляксандр Шандыба, Сяргей Шаламіцкі, Аляксандр Шаламіцкі, Леў Цяліпка, Якаў Шафарэнка, Павел Мазько (узятыя пад варту і абвінавачаныя згодна з ч. 2 арт. 293 КК), Данііл Бандарук (узяты пад варту і абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 293 і ч. 1 арт. 339 КК).

У лік новых палітвязняў уключаныя асуджаныя на падставе ч. 1 арт. 342 Ілля Піражкоў (тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле рашэння суда Ленінскага раёна Мінска) і Віктар Таўгень (два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу згодна з рашэннем суда Маладзечанскага раёна).

Агульная колькасць палітзняволеных у краіне дасягнула 322.

Артыкул 342 КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Артыкул 285 — стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй.

Артыкул 293 — масавыя беспарадкі.

Артыкул 339 — хуліганства.