Праваабаронцы прызналі восем новых палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек, паведамляе «Вясна». Гэта Мікіта Ганчароў, Вадзім Жылінскі, Арцём Клімчук, Дзмітрый Князеў, Дзмітрый Панько, Максім Шатохін (непаўналетні), Сяргей Пацукевіч і Ігар Гантавы.
Ім выстаўленыя абвінавачанні або вынесеныя прысуды за ўдзел у масавых беспарадках і групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Праваабаронцы адзначаюць, што гэтыя людзі рэалізоўвалі права на мірныя сходы і толькі адказвалі на неабгрунтаванае ўжыванне сілы з боку міліцыянтаў.
Яны патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама праваабаронцы заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і людзей, затрыманых за мірныя сходы ў паслявыбарны перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.
Пад заявай падпісаліся Праваабарончы цэнтр «Вясна» (зачынены ўладамі), Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дакументацыйны цэнтр, РГА «Прававая ініцыятыва», Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларуская асацыяцыя журналістаў.