Праваабаронцы рыхтуюць больш за 40 доўгатэрміновых назіральнікаў
“Будзем адсочваць усе этапы выбарчай кампаніі – і фармаванне камісій, і збор подпісаў за рэгістрацыю кандыдатаў, агітацыю і безумоўна падлік галасоў. З гэтай мэтай кампанія «Праваабаронцы за справядлівыя выбары» рыхтуе больш за сорак доўгатэрміновых назіральнікаў на тэрытарыяльных выбарчах камісіях і больш за чатырыста кароткатэрміновых” , пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч:
– Раней у Беларусі і мы, і міжнародныя назіральнікі (акрамя місіі СНД) давалі негатыўную ацэнку выбарам менавіта, сыходзячы з працэдуры – недэмакратычнай, непразрыстай і маніпулятыўнай. Калі ЦВК кажа, што мінулыя выбары прызналі бы, каб не было Плошчы, – не, гэта не так. 99% справаздачы ўтрымлівае не паслявыбарчы, а выбарчы перыяд – наколькі апаненты ўлады маглі з гэтай уладай спаборнічаць.
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» дзейнічае з 2008-га году. У Беларусі яе стварылі Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінскі камітэт. Яе мэта – прадухіленне і фіксацыя парушэнняў выбарчых кампаній у Беларусі.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя