Праваабаронцы супраць міграцыйнай зявы БНФ
Маладыя беларускія праваабаронцы раскрытыкавалі заяву Партыі БНФ па пытанні бежанцаў і мігрантаў. Нагадаем, БНФ-аўцы звярнуліся да ўрада з патрабаваннем абмежаваць плынь мігрантаў з Сірыі ў Беларусь.
Праваабаронцы лічаць гэта дыскрымінацыяй асобных групаў замежнікаў. Як адзначыла Наста Лойка з Праваабарончага цэнтру “Вясна”, праваабаронцы не былі здзіўленыя стаўленнем да праблемы партыі правай скіраванасці, тым не менш, не маглі паставіцца да заявы абыякава.
Праваабаронцы нагадваюць, што Беларусь гістарычна склалася як шматэтнічная і шматкультурная краіна. І лічаць, што пытанні міграцыйнай палітыкі з’яўляюцца грамадска значнымі і патрабуюць шырокага грамадскага абмеркавання.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: REUTERS