„Праваабаронцы за свабодныя выбары”: Гэта фарс
Такую ацэнку датэрміноваму галасаванню і назіранню за ім дае берасцейскі праваабаронца і ўдзельнік кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Вялічкін.
Пра тое, што адбываецца на ўчастках для галасавання ў Берасці, слухайце ў матэрыяле:
Некаторыя з назіральнікаў, якіх не дапусцілі на ўчасткі, бяруць з сабой зэдлікі і біноклі, як тое зрабілі Маргарыта Вялічкіна і Аляксандр Сахарук. Пра падобную карціну на выбарчых участках пад час датэрміновага галасавання па ўсёй краіне заяўляюць і прадстаўнікі іншых кампаніяў па назіранні.
Беларускае Радыё Рацыя
