Правацэнтрысцкая кааліцыя правяла пікет у Берасці



Пікет правацэнтрысцкай кааліцыі на цэнтральнай вуліцы Савецкай адбыўся ў Берасці. Мерапрыемства доўжылася некалькі гадзінаў ля кінатэатру Беларусь. У зборы подпісаў для патэнцыйных кандыдатаў на пасаду дэпутатаў прынялі ўдзел прадстаўнікі руха „За свабоду” і Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. Лідар АГП Анатоль Лябедзька падкрэсліў, што кааліцыйныя пікеты даюць магчымасць лепш пачуць голас спікераў:

– У Берасці мы разам – правацэнтрысцкая кааліцыя. Лічу, што гэта добра, бо голас гучыць у тры разы мацней, таму што гаворыць і прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі, і руху “За свабоду”, і Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Гэта важна, гэта істотна, і гэта адметнасць сёлетняй кампаніі. Што датычыць настрояў у грамадстве. Пераважная большасць людзей крытычна ставіцца да таго, што робіць улада. Фактычна гэта і ёсць недавер уладзе. Але разам з тым, на другой шалі вагаў, бачым, што людзі не вераць у тое, што можна змяніць сітуацыю.

Па выніках пікету кожны кандыдат сабраў каля трох дзясяткаў подпісаў. Яны лічаць гэта добрым вынікам, паколькі грамадства праяўляе цікавасць да альтэрнатывы дзейнай уладзе.

Беларускае Радыё Рацыя