Правацэнтрысты выставяць на выбарах амаль сотню кандыдатаў



Пра свой удзел абвясьціла “Правацэнтрысцкая кааліцыя”. Блок, складзены з партыі АГП, БХД і Руху “За Свабоду”, гатовы выставіць 95 кандыдатаў. Пра  гэта заявілі прадстаўнікі партыяў на адмысловай прэс-канферэнцыі.

Gubarevicz

“Наша кааліцыя пачала падрыхтоўку да выбараў загадзя,” – гаворыць намесьнік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч:

– Мы, прадстаўнікі “Правацэнтрысцкай кааліцыі”, прадстаўляем тры структуры. І мы маем ужо дакладнае бачанне, што плануем рабіць падчас парламенцкай кампаніі. Можна казаць пра ўзгоднены спіс кандыдатаў па 95 са 110 акругаў.

“У іншых акругах мы падтрымаем структурамі дэмакратычных кандыдатаў,” – адзначыў Юрась Губарэвіч. Таксама палітык адзначыў, што кааліцыйныя кандыдаты плануюць сабраць агулам каля 100.000 подпісаў у сваю падтрымку. Парламенцкія выбары маюць адбыцца ў Беларусі 11-га верасня.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя