Праведзена прававая экспертыза справы Андрэя Бандарэнкі



Шэраг незалежных юрыстаў і праваабаронцаў правялі прававую экспертызу крымінальнай справы зняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Ён быў асуджаны па артыкуле хуліганства. Некаторыя беларускія праваабрончыя арганізацыі палічылі, што  яго віна даказана. Таму Бандарэнка не прызнаны палітычным зняволеным.

Аднак, па словах аднаго з аўтараў экспертызы, былога суддзі Канстытуцыйнага суда прафесара Міхаіла Пастухова, дзеянні Бандарэнкі сталі вынікам падрыхтаваных правакацыяў. Таму відавочна, і гэта першая выснова эксперызы, крымінальны пераслед Андрэя Бандарэнкі з’яўляецца палітычна матываваным, а прысуд – неабгрунтаваным і незаконным. Таму ён падлягае адмене, – гэта другая выснова экспретызы.

– Крымінальная справа супраць Бандарэнкі павінна быць спынена з-за адсутнасці грамадска-небяспечнага ўчынка. Трэцяя выснова, да якой мы прйшлі, гэта тое, што крымінальная справа ў адносінах да Андрэя Бандарэнкі як дырэктара ўстановы “Платформ інавейшн” знаходзіцца ў непарыўнай сувязі з крымінальным пераследам заснавальніка гэтай установы Міхаілам Жамчужным.

Таксама незалежныя праваабаронцы і юрысты зрабілі высновы, што пры  расследаванні і судовым разбіральнцтве крымінальнай справы ў адносінах Андрэя Бандэрэнкі мелі месцы грубыя парушэнні норм крымінальнага і  крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, а таксама агульнапрызнаных нормаў міжнароднага права. Гэта дае яму права звярнуцца па міжнарадную дапамогу ў абароне сваіх правоў. Таксама Андрэй Бандарэнка і Міхаіл Жамчужны маюць права лічыцца ахвярамы злачынства і могуць разлічваць на кампенсацыю матэрыяльнай і маральнай шкоды.

„На падставе гэтых высноваў, у якасці бліжэйшага кроку мы прапануем кампетэнтным органам краіны, у прыватнасці, Вярхоўнаму суду і Генеральнай пракуратуры, прыняць захады па хутчэйшаму перагляду крымінальных справаў у адносінах Андрэя Бандарэкі і Міхаіла Жамчужнага,” – сказаў Міхаіл Пастухоў.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя