“Правы сектар” паабяцаў Лукашэнку ваенную падтрымку
Украінскі “Правы сектар” паабяцаў Аляксандру Лукашэнку падтрымку ў выпадку, калі давядзецца адстойваць суверэнітэт Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў аналітычнай заяве ўкраінскай нацыяналістычнай арганізацыі, прынятай у сувязі з “пагрозлівымі перспектывамі” ў адносінах Беларусі і Расеі. “Перад Лукашэнкам стаіць выбар: шлях да страты дзяржаўнасці або шлях рашучага супраціву, які пачнецца па скасавання Саюзнай дамовы раз і назаўсёды. Манеўраваць доўга не атрымаецца”, — упэўненыя ў “Правым сектары”.
На выпадак, калі ў Лукашэнкі здарыцца канфлікт з Крамлём, радыкальная ўкраінская арганізацыя абяцае падтрымаць беларускага кіраўніка і лабіраваць падтрымку Беларусі ва Украіне і ў свеце. А пры неабходнасці аказаць ваенную добраахвотніцкую падтрымку.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ria.ru