„Празрыстыя выбары не прадугледжаны беларускім выбарчым заканадаўствам”
„У Баранавічах адкрытага і празрыстага падліку галасоў не будзе. Гэта не прадугледжана беларускім выбарчым заканадаўствам.” Такі адказ за подпісам старшыні ўчастковай камісіі №21 Таццяны Жытко атрымаў назіральнік Аляксандр Вайцешык на сваю пісьмовую прапанову лічыць галасы адкрыта і празрыста, то бок старшыня камісіі называе прозвішча за каго бюлетэнь і дэманструе сябрам камісіі і назіральнікам, – кажа Аляксандр Вайцешык.
– Ужо наперад вырашана, што лічыць кожны бюлетэнь камісія не будзе, а будзе ўсё так, як было раней. Такім чынам я раблю выснову, што камісія і ўцэлым уся кампанія рыхтуецца да фальсіфікацыі выбараў.
Назіральніка Вайцешыка здзіўляе такі адказ. Калі Беларусь хоча прызнання выбараў Захадам і кажа аб іх дэмакратызацыі, то чаму так баяцца палічыць галасы адкрыта і празрыста?
Беларускае Радыё Рацыя