Прэм’ер-міністр Літвы прапануе ўвесці супраць беларусаў такія ж санкцыі, як супраць расейцаў



Прэм’ер міністр Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што для грамадзян Беларусі павінны дзейнічаць такія ж абмежавання, як і для расейцаў.

Гэта звязана з прысутнасцю ў Беларусі наймітаў з „Групы Вагнера”.

Прапановы пра ўзмацненні санкцый супраць беларусаў могуць быць прадстаўлены ўрадам Літвы, яшчэ да восеньскай сесіі парламента, якая пачнецца 10 верасня.

Літва прыпыніла прыём заявак на часовы від на жыхарства ад грамадзян Расеі. Выключэнне складаюць асобы з дзейнай шэнгенскай або нацыянальнай візай або відам на жыхарства ў іншай краіне ЕЗ.

Акрамя таго, расейцы падвяргаюцца дадатковай праверцы пры перасячэнні мяжы з Літвой і не могуць набываць нерухомасць у гэтай краіне.

Кіраўнік урада Літвы запэўніла, што санкцыі не будуць распаўсюджвацца ў тым ліку на беларускіх апазіцыянераў і людзей, якія прыбываюць з гуманітарнымі мэтамі.