Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сустрэўся з Святланай Ціханоўскай



У Варшаве адна з лідарак беларускай апазіцыі сустрэлася таксама з беларускімі актывістамі Варшавы. На мерапрыемства былі запрошаныя выпускнікі праграм Free Belarus Center, рэзідэнты каворкінгу арганізацыі, а таксама рэцыпіенты праграмы гуманітарнай дапамогі як ва Украіне, так і ў Польшчы. Падчас падзеі ўдзельнікі не толькі распавялі пра свае ініцыятывы, але і задалі палітыку вострыя пытанні. Закранулі яны і беларуска-ўкраінскія адносіны. “Тут ўсё няпроста, але апошнім часам сітуацыя палепшылася”, – зазначыла Святлана Ціханоўская.

– У 2020 годзе ўсе бачылі і захапляліся маршамі ў Менску. Падпольную барацьбу беларусаў ніхто асабліва не заўважаў. Мы ў гэтым «варыліся», гэта быў наш штодзённы боль. Украінцы, відаць, ужо лічылі, што ў іх усё нармальна. А пасля 24 лютага мы рэзка сталі ворагамі. Яны лічаць, калі мы нічога не робім, у іх разуменні, не ідзем з голымі рукамі на танкі, не спыняем ракеты, то, значыць, сядзім і чакаем. Але ж гэта не так. Мне здаецца, што зараз сітуацыя больш-менш наладжваецца.

Вечарам Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці Тыдня Беларускай Культуры ў Моладзевым Хабе ў Варшаве.

Сёння запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і міністрам аховы здароўя.

Фота: kancelaria premiera.gov.pl