Прэм’ер-міністр Польшчы правёў тэлефонную размову са Святланай Ціханоўскай
Прэм’ер-міністр Польшчы правёў тэлефонную размову са Святланай Ціханоўскай. Матэвуш Маравецкі запэўніў яе ў тым, што Польшча падтрымае беларусаў.
«Я запэўніў, што беларусы атрымаюць поўную падтрымку Польшчы, як у імкненні да свабоды сваёй Радзімы, так і ў паўсядзённым жыцці ў Польшчы. Сёння, праз 40 гадоў пасля жнівеньскіх пагадненняў, нам зноў патрэбная гэтая салідарнасць», напісаў кіраўнік польскага урада ў Twitter.
Fot. Flickr/ Krystian Maj / KPRM
