Прэм’ер-міністр Польшчы: Узровень санкцый будзе значна больш жорсткім для рэжыму Лукашэнкі



Кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі пракаментаваў заяву расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі. Ён анансаваў, што рэжым Лукашэнкі дзеля гэтага абавязкова сутыкнецца з больш суровымі санкцыямі Еўразвяза.

«Гэты крок Расеі… абвяшчэнне аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі, безумоўна, прывядзе да абвяшчэння дадатковых санкцый, узровень санкцый будзе значна больш жорсткім для рэжыму Лукашэнкі», — сказаў Маравецкі на прэс-канферэнцыі ў Бухарэсце.

Польскі прэм’ер паведаміў, што вядзе штодзённыя перамовы з іншымі лідарамі Еўразвяза пра 11-ы пакет санкцый супраць Масквы і што ён будзе ўключаць большую колькасць захадаў, накіраваных менавіта супраць Беларусі.

Сама Польшча разглядае магчымасць увядзення дадатковых абмежаванняў на трансгранічныя перавозкі на мяжы з Беларуссю.