Прэм’ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук падаў у адстаўку
Прэм’ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук напісаў заяву пра адстаўку і перадаў яе прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму з правам унесці гэтае пытанне ў парламент. Паведамляе obozrevatel.com.
Пра гэта кіраўнік урада паведаміў у пятніцу, 17 студзеня, на старонцы ў Facebook. Прэм’ер адзначыў, што напісаў заяву, каб “прыбраць усе сумневы ў павазе да прэзідэнта” пасля скандалу з запісамі размоў нібыта з кіраўніцтвам Нацбанка і чыноўнікамі Міністэрства фінансаў, дзе абмяркоўвалася эканамічная сітуацыя ў краіне. Раней заявы пра адстаўку напісалі супрацоўнікі Офіса прэзідэнта, без указання даты. Зялянскі можа іх падпісаць у любы момант.
35-гадовы Аляксей Ганчарук – наймаладзейшы прэмʼер-міністар Украіны. Да свайго прызначэння летась у жніўні ён быў намеснікам кіраўніка Офісу прэзідэнта Зяленскага.
Беларускае Радыё Рацыя
