Прэм’ер-міністры Беларусі і Турцыі правялі перамовы ў Менску
Першы афіцыйны візіт кіраўніка ўрада за 25 гадоў двухбаковых узаемаадносін. У Беларусь сёння прыбыў прэм’ер-міністр Турцыі і сустрэўся са сваім беларускім калегам. Пасля афіцыйнага цырыманіялу кіраўнікі ўрадаў за зачыненымі дзвярыма правялі перамовы ў вузкім складзе, а пазней – з удзелам кіраўнікоў зацікаўленых міністэрстваў, ведамстваў і прадпрыемстваў.
Біналі Йылдырым і Андрэй Кабякоў
У мінулым годзе аб’ём турэцкіх інвестыцый у эканоміку Беларусі перавысіў 40 мільёнаў долараў, і гэта не мяжа, упэўненыя бакі. Размова ішла і аб узаемным гандлі. За апошнія дзесяць гадоў тавараабарот паміж краінамі павялічыўся ў пяць разоў і дасягнуў амаль мільярда даляраў. Пры гэтым кіраўнік беларускага ўрада лічыць важным, каб таваразварот быў збалансаваным. Па выніках перамоў бакі падпісалі сем пагадненняў аб супрацоўніцтве ў розных сферах: ад эканомікі і спорту, да навукі і культуры.
Фота БелТА