Прэм’ер Нідэрландаў адмовіўся ўдзельнічаць у саміце «Расея-ЕЗ»
Прэм’ер Нідэрландаў Марк Рутэ адмовіўся ўдзельнічаць у саміце «Расея-ЕЗ», калі там будзе прысутнічаць расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
Сваё рашэнне Рутэ звязаў са збітым у ліпені 2014 года над Данбасам «Боінгам» «малайзійскіх авіяліній», які выконваў рэйс Амстэрдам-Куала-Лумпур. У той авіякатастрофе загінулі 298 чалавек. Па версіі міжнароднай расследавацельнай групы, самалёт збілі ракетай з комплексу «Бук», які належаў расейскаму Міністэрству абароны. Масква сваё дачыненне адмаўляе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: прэс-служба прэм’ера Нідэрландаў
