Прэм’ер Польшчы не выключыў закрыцця іншых пераходаў на мяжы з Беларуссю



Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі не выключыў закрыцця і іншых пераходаў на мяжы з Беларуссю, паведамляе tvn24.pl.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Бруселі, якая трансліравалася ў прамым эфіры польскіх тэлеканалаў.

„Мы не выключаем закрыцця іншых пераходаў з Беларуссю. Ёсць яшчэ адзін вельмі вялікі пераход „Цярэспаль”, калі я правільна памятаю. На гэты раз мы закрылі пераход “Баброўнікі”. Прычына гэта – узмацненне трэнняў з Беларуссю. Беларусь сапраўды інструменталізавана расейцамі і Крамлём. Яна грае крамлёўскую музыку. Гэта для нас, для Украіны і Еўропы – усё больш і больш небяспечныя паводзіны і больш і больш небяспечны феномен. Мы паслалі вельмі моцны сігнал па гэтым канале Менску”, – сказаў Маравецкі.