Прэм’ер Польшчы запэўніў, што краіна не спыніць падтрымкі для беларусаў



„Ад самага пачатку пратэстаў у Беларусі, мы стаім побач з беларусамі, якія змагаюцца за свабоду, вяршэнства права і дэмакратыю”, сказаў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі запэўнівае, што Польшча не адмовіцца ад падтрымкі насельніцтва Беларусі. Кіраўніка польскага ўрада запыталі пра выказванні намесніка старшыні Сейма Рышарда Тарлецкага, які моцна раскрытыкаваў лідарку беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую, намякаючы на яе сувязі з Крамлём. Прычынай крытыкі з боку намесніка старшыні Сейма Тарлецкага стаў удзел Святланы Ціханоўскай у мерапрыемстве, арганізаваным мэрам Варшавы і адны з кіраўнікоў апазіцыйнай партыі „Грамадзянская платформа” Рафалам Тшаскоўскім.

Прэмʼер Маравецкі заявіў, што Рышард Тарлецкі мае свае заслугі як член дэмакратычнай апазіцыі ў Польшчы, а таксама абвясціў, што падтрымка беларусаў будзе працягнутая:

— Ад самага пачатку пратэстаў у Беларусі, мы стаім побач з беларусамі, якія змагаюцца за свабоду, вяршэнства права і дэмакратыю. А на еўрапейскім узроўні мы не спыняемся пераконваць, што санкцыі маюць сэнс, што падтрымка не толькі Польшчы, але ўсяго ЕЗ зʼяўляецца вельмі важнай для беларускіх палякаў, для ўсіх беларусаў. Мы напэўна не спынім гэту працу.

У твіце, апублікаваным на мінулым тыдні, Рышард Тарлецкі выказаў здагадку, што Святлана Ціханоўская павінна „звярнуцца па дапамогу ў Маскву”, калі яна хоча „рэкламаваць антыдэмакратычную апазіцыю ў Польшчы”. Апазіцыйная «Грамадзянская кааліцыя» сёння падае прашэнне аб адкліканні віцэ-спікера ў сувязі з гэтымі словамі.

polskieradio.pl