Прэм’ер Сербіі Вучыч начапіў георгіеўскую стужачку
Прэм’ер-міністр Сербіі Аляксандр Вучыч начапіў георгіеўскую стужачку і адзначыў адвагу і рашучасць савецкага народу, які перамог фашызм, паведаміў Sputnik Сербия.
Вучыч прышчапіў падараную яму георгіеўскую стужачку і „заявіў, што ганарыцца тым, што з’яўляецца прадстаўніком народа, які ад пачатку быў на баку свабоды і супраць фашызму”.
Ён адзначыў, што 9 Мая – „вялікі дзень для ўсяго чалавецтва”. Па словах Вучыча, на рускі народ лёг сама цяжкі груз і менавіта ён зазнаў сама шматлікія страты ў змаганні супраць фашызму.

