Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі працягвалася 7 гадзінаў
Калі Лукашэнка на сваёй прэсавай канферэнцыі дастаткова шмат гаварыў пра Мікалая Статкеівіча, то гэта значыць, што чалавек займае вельмі вялікае месца ў яго думках, – лічыць Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча.
– Я не лічу мэтазгодным нават каментаваць. Гэта для псіхааналітыка справа – расшыфроўваць пасланні, якія там зашыфраваныя. Адзінае, што магу сказаць, што калі так “многа букф” сказана, то чалавек займае шмат месца ў яго ў думках. А, па-другое, я ба паасцераглася клясціся святым, бо гэта багахульства.
Марына Аламовіч сказала, што Мікалай Статкевіч, які зараз знаходзіцца ў калоніі №17 у Шклове, згодны на выкарыстанне яго асобы ў якасці адзінага кандыдата ад апазіцыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Зараз у апазіцыі ідзе працэс перамоваў па гэтаму пытанню.
“Я не баюся Міколы Статкевіча”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас прэсавай канферэнцыі. Аднак пры гэтым чарговы раз адзначыў, што кандыдат у Прэзідэнты не палітвязень, а злачынца.
На пытанне ці не варта вызваліць Статкевіча і іншых палітвязняў, каб наладзіць адносіны Захадам, кіраўнік Беларусі адзначыў, што не будзе вырашаць гэтае пытанне шляхам палітычнага гандлю.
– Я не хацеў бы, каб гэта быў ва ўгоду палітыцы розыгрыш. Я ніколі так не рабіў. Калі мы вырашым адно пытанне, як ужо было ў мяне ў адносінах з заходнікамі, яны прыдумаюць другое пытанне… І яны будуць “мачаліць” мяне і маіх прыхільнікаў да прэзідэнцкіх выбараў. А пасля – паглядзім. І справа тут не ў тым, каб нармалізаваць адносіны з-за некаторыях сядзельцаў з Захадам. Захад глядзіць значна далей….
Пасля разгону акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у 2010 годзе большасць альтэрнатыўных кандыдатаў апынуліся за кратамі і былі прысуджаныя да шматгадовых тэрмінаў.
ЕЗ чатыры гады таму ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі і яго бліжэйшага атачэння і паставіў умовай аднаўлення дыялогу на лініі Менск Брусэль вызваленне палітвязняў. Большасць з асуджаных былі вызваленыя па памілаванні Аляксандра Лукашэнкі. На сённяшні дзень у Беларускіх вязніцах знаходзяцца 6 палітвязняў, сярод якіх кандыдат на пасаду прэзідэнта ў 2010 годзе Мікола Статкевіч.
Мы хочам паглыбляць саюз з Расеяй, але Беларусь незалежная дзяржава. Цягам сустрэчы з журналістамі Аляксандр Лукашэнка неадназначна выказваўся наконт адносінаў з Расеяй.
Будучыня паводле яго звязаная з Расеяй у эканамічным плане, але пры гэтым ён засцярог ад інкарпарацыі Беларусі.
– Калі ёсць тут некаторыя разумнікі, якія любяць “палкі ў колы ставіць” . І ў нас так званыя “свядомыя”. І асобныя – ці то прыехаўшыя, ці то доўга жывучыя, якія лічаць, што беларуская зямля – частка “Рускага міру”, ледзь не Расеі – забудзьце! Беларусь – гэта суверэнная і незалежная дзяржава.
Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусі не мае намеру ў змаганні Расеі з Захадам займаць нейкі бок і будзе будаваць адносіны як з ЭЗ і ЗША гэтак і з Расеяй.
„Вайна на парозе, і мы мусім рэагаваць”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас чарговай прэсавай канферэнцыі. Расейска-украінскую вайну Лукашэнка назваў братазабойчай і адзначыў, што вайна ужо цяпер адбіваецца на Беларусі.
– Гэта ўжо ўплывае на нас, пачынаючы з таго, што некалькі дзясяткаў тысяч уцекачоў знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, і нам даводзіцца ратаваць сваіх людзей – гэта ж не чужыя людзі. Гэта ўжо даводзіцца мяжу больш жорстка зачыняць. Тут каля нашага парогу вайна, я вымушаны рэагаваць. І гэта каштуе грошай. Але гэта яшчэ не вайна. І самае галоўнае, каб гэтая зараза да нас не прыйшла.
Цягам 4 гадзінаў Аляксандр Лукашэнка адказвае на пытанні беларускіх і замежных журналістаў, сярод запрошаных таксама і журналісты незалежных беларускіх СМІ.
У Менску праходзіць штогадовая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. У Палацы Незалежнасці сабраліся не толькі айчынныя, але і замежныя журналісты – агулам 260 чалавек. Яны прадстаўляюць 152 газеты, 16 інфармацыйных агенцтваў, 3 інтэрнэт-выданні, 26 тэлеканалаў, 41 радыёстанцыю.
Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка адкажа на актуальныя пытанні палітыкі, будзе гаварыць пра эканамічныя і сацыяльныя праблемы, магчыма, закране пытанне становішча беларускай мовы ў грамадстве. Безумоўна, яму зададуць пытанне і пра палітвязняў.
Звычайна падобныя прэс-канферэнцыі Лукашэнкі працягваюцца каля пяці гадзінаў. Летась мерапрыемства адбылося 21 студзеня, яго фармат быў зменены: на сустрэчу з Лукашэнкам у Палац Незалежнасці запрасілі толькі кіраўнікоў найбуйнейшых беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.