Прэс-канферэнцыя Надзеі Саўчанкі
Сёння ў Кіеве Герой Украіны Надзея Саўчанка дала першую прэс-канферэнцыю пасля вызвалення з расейскай турмы.
[youtube id=”RLSAKcaQZkk”]
12.27. Пытанне ад „Эхо Москвы”. Журналіст цікавіцца, што б Саўчанка напрамую цяпер сказала Пуціну.
„Адчапіся ад Украіны. Адчапіся ад усіх краін, у якія ты ўчапіўся„, – адказала яна.
11.59. Моўнае пытанне На моўнае пытанне Саўчанка адказала, што калісьці навязвалі расейскую мову, зараз адбываецца нешта падобнае з украінскай. Яна адзначыла, што ёй усё роўна, хто на якой мове размаўляе, аднак адзначыла, што тэлебачанне ўсё ж такі павінна вяшчаць на ўкраінскай мове.
11.44. „Закон Саўчанкі” Па словах Саўчанкі, яна ініцыявала свой „закон Саўчанкі” па той прычыне, што па сабе ведае што такое сядзець у турме. Яна адзначыла, што ён быў напісаны з мэтай заахвоціць следчых працаваць – каб падсудных не падвяргалі катаванням і не трымалі ў СІЗА даўжэй, чым трэба. Таксама Саўчанка сказала, што гэты закон не зразумее большасць грамадзян, але ў той жа час, яна не збіраецца яго адмяняць.
11.38. Саўчанка плануе ўжо ў панядзелак прыйсці на пасяджэнне Вярхоўнай Рады. Першае, чым яна плануе заняцца – гэта стварэннем камісіі, якая будзе адказваць за кантроль арміі, у прыватнасці – карупцыя ў тылавой частцы. Яна адзначыла, што па сабе ведае пра тое, якая сітуацыя ва ўкраінскай арміі, і як адбываецца яе забеспячэнне.
11.32. Вяртанне Крыма Расейская журналістка задала вельмі цікавае пытанне – як Надзея бачыць механізмы вяртання Крыма, і нават адзначыла „зразумела, што Крым вернецца ва Украіну”. На гэта Надзея адказала, што трэба было Крым не аддаваць, а „мы прапусцілі той момант, калі трэба было яго абараніць”. Як вяртаць? Паводле яе слоў, калі будзе трэцяя сусветная, то Крым вернецца. Калі не, то з дапамогай міжнароднага права трэба данесці, што гэта была памылка. Таксама Саўчанка дадала, што будзе працаваць над вяртаннем акупаванага паўвострава.
11.17. Першым з расейскіх СМІ пытанне Саўчанцы задаў журналіст тэлеканала „Дождь”. Ён спытаў пра яе вызваленне – быў гэта абмен, памілаванне ці на аснове менскіх пагадненняў. Саўчанка на гэта адказала, што яна нічога пра гэта не ведала. Гэта, па яе словах, адбылося так жа нечакана, як і праходзіла яе выкраданне.
Надзея Саўчанка падчас прэс-канферэнцыі заявіла, што калі будзе трэба, то паедзе ў Менск для ўдзелу ў перамовах кантактнай групы, калі будзе неабходна: „Я яшчэ не чула, паеду я ў Менск ці не. Калі будзе трэба – паеду. Я сказала, я планую рабіць тое, што будзе эфектыўна на ўсіх франтах. Будзе відаць.”
* * *
На пытанне аб тым, чым Саўчанка будзе займацца ў далейшым – вернецца на фронт або не, яна адказала, што зоймецца той сферай дзейнасці, дзе яна зможа больш карысці прынесці Украіне. Таксама яна адзначыла, што яе жыццё цяпер – гэта Украіна.
Яна заявіла, што, калі ўкраінцы захочуць, то яна гатовая стаць прэзідэнтам: „Украінцы, калі вам трэба, каб я была прэзідэнтам, то я буду прэзідэнтам„, – заявіла Саўчанка.
„Я вельмі люблю сваю працу, я хачу лятаць. Але для Украіны я буду рабіць тое, што карысна. Мне ўсё роўна дзе бараніць Украіну„, – адзначыла Саўчанка.
* * *
Канферэнцыя пачалася а 11-й гадзіне ў малой зале Нацыянальнага палаца мастацтваў „Украіна”. У ходзе гэтага мерапрыемства Надзея раскажа падрабязнасці свайго вяртання ва Украіну, і адкажа на пытанні журналістаў.
Паводле rbc.ua