БХД ратуе іранца, якому на радзіме пагражае смерць



Іранскія ўлады праз Інтэрпол патрабуюць экстрадыцыі з Беларусі Мехрдада Джамшыдыяна.

sud_iranec

Мехрдад Джамшыдыян, фота TUT.by.

Пра гэта ішла гаворка на прэс-канферэнцыі ў Менску, арганізаванай партыяй “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і праваабаронцамі. Распавядае сустаршыня БХД Павел Севярынец:

– Мехрдад Джамшыдыян выехаў у Беларусь, тут стварыў сям’ю. У верасні 2012 года, калі ён ужо быў у Беларусі, у Іране забілі ягоную маці і ягонага брата Ізмаіла. Абвінавачанне яго – гэта фактычна спроба зваліць віну за забойства родных на яго. Будучы ў Беларусі, ён прыняў хрысціянства – пайшоў у баптысцкую царкву. З-за фальшывага абвінавачвання, якое прад’яўлена яму ў Іране і за здраду веры, яму пагражае смяротнае пакаранне, фактычна ёсць дзве прычыны для таго, каб проста яго забіць.

Беларускія ўлады адмаўляюць іранцу ў прадастаўленні статусу ўцекача, або ў дадатковай абароне, і настойваюць на прымусовай дэпартацыі Джамшыдыяна ў Іран, нягледзячы на тое, што на радзіме таго чакае несправядлівы, з пункту гледжання міжнароднага заканадаўства, суд.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск