Прэс-канферэнцыя Паўла Латушкі і каманды НАУ ў Варшаве
У Варшаве адбылася прэс-канферэнцыя для замежных СМІ кіраўніка НАУ Паўла Латушкі і каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
На брыфінгу былі закранутыя тэмы:
тэлефоннай размовы канцлера Германіі Ангелы Меркель з грамадзянінам Лукашэнкам;
прапановы для ЕЗ і Польшчы па вырашэнні міграцыйнага крызісу на мяжы;
важнасць факусоўкі ўвагі на праблемах беларусаў унутры краіны, а не толькі на крызісе на мяжы.
На пачатку брыфінгу Павел Латушка выказаўся пра міграцыйны крызіс на мяжы:
–Мы не можам браць пад сумнеў, што няшчасныя людзі на мяжы – нелегальныя мігранты – гэта ахвяры рэжыму Лукашэнкі. Калі тэлефанаванне Ангелы Меркель дыктатару дапаможа пазбегнуць новых смерцяў, дапаможа людзям выбрацца з жахлівай пасткі, у якую іх загналі вар’яцкія гульні дыктатара, магчыма, яно было таго вартае. Хутка пабачым. Але мы не мусім забывацца, што ў гэтай пастцы, у закладніках у Лукашэнкі сёння не тры з паловай, нават не дзесяць тысяч чалавек, у ёй – мільёны беларусаў.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя