Прэс-сакратар польскага урада: наш абавязак ахоўваць мяжу ЕС



Рада міністраў Польшчы прыняла рашэнне папрасіць прэзідэнта падоўжыць надзвычайнае становішча на 60 дзён. Паведаміў пра гэта прэс-сакратар польскага урада Пётр Мюлер.

„Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы далей вельмі складаная. Ад пачатку гэтай гібрыднай вайны, бо толькі так трэба гэта называць, беларуска-польскую мяжу спрабавала перасекчы амаль 10000 асобаў. Штодзённа сотні мігрантаў прабуюць нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу, і польская памежная ахова, войска і паліцыя робяць усё, каб не дапусціць да таго тыпу дзеянняў. Наш абавязак – ахоўваць не толькі польскую мяжу, але і мяжу ЕС”.

Зараз надзвычайнае становішча ахоплівае памежную з Беларуссю зону, якая ахоплівае 183 напселенывя пункты (115 у Падляскім ваяводстве і 68 у Любельскім ваяводстве). Яно было уведзенае 2 верасня на 30 дзён у адпаведнасці з указам прэзідэнта Анджэя Дуды, па рэкамендацыі Рады міністраў.

Тымчасам, як паведамляе польская памежная служба, беларускі бок дапамагае нелегалам перасячы тэхнічны бар’ер на мяжы Польшчы і Беларусі. Супрацоўнікі памежнай службы рэгулярна забяспечваюць абсталяванне і інструменты, неабходныя для незаконнага перасячэння мяжы. Як доказ, польскія памежнікі на сваёй старонцы ў Твітэры змясцілі ідэазапіс, на якім нелегалам быццам бы беларускія памежнікі дапамагаюць пераекчы мяжу.

Беларускае Радыё Рацыя