Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла яго сустрэчу з Пуціным 25 снежня
Аляксандр Лукашэнка 25 снежня ажыццявіць рабочы візіт у Расею, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.
На перамовах у Маскве з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным „будуць падведзены вынікі беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў адыходзячым годзе, разгледжаны найбольш актуальныя задачы двухбаковага ўзаемадзеяння на найбліжэйшую перспектыву”. „Асаблівую ўвагу” бакі нададуць „развіццю ўзаемавыгадных адносін у гандлёва-эканамічнай сферы з акцэнтам на рэалізацыі ранейшых дамоўленасцей у інтэграцыйных фарматах”.
14 снежня на прэс-канферэнцыі для расейскіх СМІ Лукашэнка заявіў, што галоўнай тэмай перамоваў з Пуціным стане падатковы манеўр ў нафтавай сферы РФ і яго наступствы для беларускага бюджэту. Менск ацэньвае страты ў 10,8 млрд долараў ЗША да 2024 года.
Фото: Reuters
