Прэзідэнт Абхазіі абвясціў пра адстаўку
Прэзідэнт Абхазіі Рауль Хаджымба абвясціў пра адстаўку. Такім чынам, апазіцыя дамаглася выканання сваіх патрабаванняў.
Пра адстаўку пратэстантам паведаміў экс-прэм’ер-міністр Абхазіі Сяргей Шамба. Афіцыйна адзначаецца, што прэзідэнт прыняў такое рашэнне, каб пазбегнуць кровапраліцця. Пасля паведамлення пра адстаўку апазіцыя вызваліла будынак Адміністрацыі прэзідэнта.
9 студзеня ў Сухумі сотні пратэстоўцаў захапілі будынак Адміністрацыі прэзідэнта, запатрабаваўшы адстаўкі Рауля Хаджымбы. Улады назвалі пратэст спробай дзяржаўнага перавароту, а Хаджымба адмовіўся добраахвотна сыходзіць у адстаўку. Цэнтрвыбаркам Абхазіі пасля закрытага паседжання 12 студзеня абвясціў дату датэрміновых выбараў прэзідэнта. Яны пройдуць 22 сакавіка.
Фота og.ru
