Прэзідэнт Анджэй Дуда хоча змяніць Канстытуцыю
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прадставіў у прэзідэнцкім палацы свае праекты законаў аб Вярхоўным судзе і Рэспубліканскай судовай радзе.
Гэтыя законы рыхтаваліся замест тых, на якія прэзідэнт наклаў вета ў ліпені, і якія прапанавала кіроўная партыя “Права і Справядлівасць”. Два вета выклікалі тады скандал на польскай палітычнай сцэне, паколькі прэзідэнт Дуда вылучаўся з шэрагаў гэтай партыі.
Акрамя таго, Дуда абвясціў, што падрыхтаваў праект зменаў Канстытуцыі, што ўжо выклікала негатыўную рэакцыю ў шэрагах апазіцыйных партый.
