Прэзідэнт Азербайджана на наступным тыдні наведае Беларусь
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў на наступным тыдні наведае Беларусь, паведаміў БелаПАН саветнік азербайджанскага пасольства ў Менску Зульфугар Танарвердзі.
„Гэта афіцыйны візіт, які планаваўся даўно, — адзначыў ён. — Праграма візіту цяпер удакладняецца”.
У рамках візіту запланавана сустрэча Ільхама Аліева з Аляксандрам Лукашэнкам.
Аліеў чатыры разы наведваў Беларусь з афіцыйным візітам — у 2006, 2009, 2012 і 2015 гадах.
У сваю чаргу Лукашэнка наведваў Азербайджан у 2007, 2010, 2013 і 2016 гадах. Акрамя таго, у 2015 годзе Лукашэнка наведваў Азербайджан для ўдзелу ў афіцыйнай цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў. У ходзе гэтага візіту ён таксама правёў перамовы з Аліевым.
belapan.by