Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан трапіў у рэанімацыю
Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан знаходзіцца ў рэанімацыі і без прытомнасці неўзабаве пасля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Андрэем Бабішам, які прайграў напярэдадні парламенцкія выбары. Земану 77 гадоў, ён шмат курыць, а ў мінулым яшчэ і моцна піў. Ён перасоўваецца на калясцы і хворы на цукровы дыябет.
У Цэнтральным ваенным шпіталі Прагі паведамілі, што ў прэзідэнта ўскладненні раней пастаўленага дыягназу, сам гэты дыягназ там раскрываць адмовіліся.