Прэзідэнт Чэхіі назваў запрашэнне Пуціна „узнагародай”
Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Нью-Ёрку, што ён атрымаў запрашэнне ад кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна наведаць Сочы.
„Прэзідэнт Пуцін мяне зараз запрасіў у Сочы, я гэтае запрашэнне прымаю з радасцю, таму што яно ёсць у пэўным сэнсе ўзнагародай”, – заявіў Земан.
Чешскае выданне Hospodářské noviny піша, што прэзідэнт плануе наведаць і іншыя рэгіёны Расеі, у прыватнасці Маскву, Екацерынбург і Татарстан.
Чакаецца, што Земан прыедзе ў Расею 20 лістапада.
Мілаш Земан быў абраны прэзідэнтам Чэхіі ў 2013 годзе. Ён ведамы сваімі прарасейскімі поглядамі. Палітык выступаў за адмену ці змякчэнне санкцый супраць Расеі і заяўляў, што Крым не можа быць вернуты Ўкраіне. У 2015 годзе ён быў адным з нямногіх лідараў, якія прынялі запрашэнне на „Парад Перамогі” у Маскву. Земан карыстаецца папулярнасцю ў Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя