Прэзідэнт Дуда ледзьве не трапіў у аўтамабільную аварыю



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ледзьве не трапіў у аўтамабільную аварыю. Падчас пераезду па трасе ў прэзідэнцкім аўтамабілі лопнула шына. Аўто закруцілася і з’ехала ў прыдарожны роў. Ніхто не пацярпеў. Кіроўца, які ехаў па трасе насустрач, даслаў у рэдакцыю польскага тэлеканала TVN24 відэа здарэння:

https://www.youtube.com/watch?v=S-s3IbOYIBg

У каментары тэлеканалу TVN24 прэзідэнт Дуда падкрэсліў, што “такое не павінна было здарыцца нават тэарэтычна… гэта спецыяльны аўтамабіль”.

Таксама і некаторыя эксперты адзначылі, што сітуацыя вельмі дзіўная, так як браніраванае прэзідэнцкае аўто мусіла быць укамплектавана спецыяльнымі коламі, якія дазваляюць праехаць да 50 кіламетраў нават у выпадку разарвання шын.

Міністр унутраных спраў Мар’юш Блашчак ужо заявіў, што па гэтай справе распачнецца следства.

Паводле niezalezna.pl 

Фота: scree Brzeg24.pl